Мастоўскія знакамітасці: Пётра Крачэўскі – трэці старшыня Рады БНР
Дзіцячыя і юначыя гады прайшлі на Кобрыншчыне, у вёсцы Верхалессе.
Скончыў Жыровіцкую духоўную вучэльню, затым у 1902 годзе — Літоўскую духоўную сэмінарыю ў Вільні.
Працаваў настаўнікам у царкоўна-прыходзкай школе ў мястэчку Ялоўка каля Свіслачы Ваўкавыскага павету. Потым пайшоў працаваць народным настаўнікам. Настаўнічаў у Беластоцкім і Ваўкавыскім паветах. У 1909—1914 гг. працаваў у Віленскім дзяржаўным банку на пасадзе інспектара дробнага крэдыту.
З пачаткам 1-й Сусветнай вайны быў мабілізаваны ў 1914 годзе ў царскую армію, дзе служыў вайсковым урадоўцам. Лютаўская рэвалюцыя 1917 года застала яго на гэтай пасадзе ў Барысаве. У гэты ж час ён далучыўся да Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1917 годе Крачэўскі быў старшынём Барысаўскага савета салдацкіх і рабочых дэпутатаў.
У снежні 1917 года — дэлегат Першага ўсебеларускага з’езда, абраны ў склад выканаўчага камітэта. Удзельнічаў у абвяшчэнні Беларускай Народнай Рэспублікі.
З 19 лютага 1918 года ён у складзе першага беларускага ўраду, выконваў абавязкі дзяржаўнага кантралёра. Ва ўрадзе БНР Пятро Крачэўскі з красавіка па травень 1918 года з’яўляўся народным сакратаром фінансаў БНР, народным сакратаром гандлю і прамысловасці, узначальваў Цэнтральную беларускую гандлёвую палату. У снежні 1919 года абраны прэзідэнтам Рады БНР. Выконваў гэты абавязак да канца жыцця.
На эміграцыі ў Празе стварыў Прадстаўніцтва Рады БНР, разгарнуў шырокую дыпламатычную дзейнасць, наладзіў інфармаванне заходнееўрапейскіх краінаў пра становішча ў БССР і Заходняй Беларусі.
З 26 верасня па 30 верасня 1921 года склікаў Першую Нацыянальна-палітычную нараду беларускіх арганізацыяў з акупаванай бацькаўшчыны і з-за мяжы, якая асудзіла дамову ў Рызе і пацвердзіла ідэалы незалежнасці Беларусі.
Магіла Пятра Крачэўскага
Крачэўскі дамогся ад ураду Чэхаславаччыны стыпендыяў для беларускіх студэнтаў, стварыў Беларускі Архіў у Празе. У 1926 годзе выдаў палітычна-навуковы альманах «Замежная Беларусь».
На вялі жаль, імя знакамітага земляка на Мастоўшчыне не ўшанавана.